Вынікі праверкі па скарзе Калякіна: сябры УВК – людзі сталага веку і таму не разабраліся са спісамі

На выніковым паседжанні Гомельскай абласной выбарчай камісіі, якое адбылося 21 лютага, разглядалася скарга старшыня партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея  Калякіна, перанакіраваная з ЦВК.

Палітык паведамляў аб тым, што ў участковых выбарчых камісіях № 11 і № 8 Рагачоўскага раёна сябры УВК ад партыі выявілі недакладнасці ў спісах выбаршчыкаў.

Абласная камісія фармальна адмовіла Сяргею Калякіну ў разглядзе скаргі, паколькі ў адпаведнасці з Арт. 49 Выбарчага кодэксу, са скаргай можа звяртацца альбо сам чалавек, альбо ягоны прадстаўнік на падставе натарыяльна заверанай даверанасці. У Калякіна такой даверанасці не было, таму ягоную скаргу пакінулі без разгляду.

Тым не меней, як стала вядома назіральніку Віктару Адзіночанка, праверка скаргі ўсё адно праводзілася. Абласная камісія прыйшла да высновы, што сябры УВК, накіраваныя ад “Справядлівага свету” – людзі сталага веку і, маўляў, таму не разабраліся ў сітуацыі: парушэнняў не было.

Сярод іншых на паседжанні таксама разглядалася пытанне аб рэгістрацыі абраных пад час выбараў дэпутатаў аблсавета. Усяго было абрана 60 дэпутатаў. Выбары адбыліся ва ўсіх акругах.

Абласная камісіія паведаміла, што ў Гомельскай вобласці налічваецца 1 097 164 выбаршчыкі, а ў выбарах у мясцовыя Саветы прынялі ўдзел  884 995 чалавек, што склала 80,75%.

Крыніца — “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *