Расійскі рок-гурт «Аркадзь Коц» прадставіў беларускамоўную версію чылійскай песні «Venseremos»

11 верасня 2018, у 45 гадавіну піначэтаўскага путчу ў Чылі, расійскі рок-гурт «Аркадзь Коц» (рас.- Аркадий Коц) прадставіла слухачам беларускамоўную версію чылійскай песні «Venceremos» — «Пераможам».

Venceremos ( «Мы пераможам».) — песня на музыку Серхіа Артэгі і словы Клаўдыё Итурры. Стала гімнам чылійскай партыі «Народнае адзінства» (ісп. Unidad Popular), словы песні былі перапісаныя Віктарам Харай спецыяльна для выбарчай кампаніі Сальвадора Альендэ да чылійскіх выбараў 1970 году.

У прэс-рэлізе музыкі кажуць:

«Калі таварышы з беларускай апазіцыйнай партыі «Справядлівы свет» прапанавалі нам запісаць песню «Venceremos» па-беларуску, мы з радасцю пагадзіліся. І зрабілі таксама рускую версію, паспрабаваўшы ў тры чатырохрадкоўкі ўкласці ўсю гісторыю савецкага народа, які, мы лічым, таму і падтрымліваў з велізарным запалам змагароў Чылі, Кубы, Нікарагуа і іншых краін, таму і спяваў іх песні, што адчуваў відавочны дэфіцыт дэмакратыі, правоў працоўных ва ўласнай краіне.»

Крыніца — «Аркадий Коц»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *