“Справядлівы свет” у Баранавічах рыхтуецца да выбараў

Чэслаў Гузоўскі, кіраўнік партыі “Справядлівы свет” у Баранавічах, упэўнены, што адзіны дэмакратычны інструмент на дадзены момант для змянення сітуацыі ў Беларусі – гэта выбары.

А для перамогі праз выбары народ павінен прачнуцца. Толькі разам грамадою можна пераламіць сітуацыю, кажа Чэслаў Гузоўскі: – Гэта адзіная дэмакратычная працэдура, якая дазваляе нам аддаваць наш голас за кандыдата ад народа. Гэта і ёсць дэмакратыя. Адзінае, што людзі павінны самі пра сябе думаць, а не тое, што хтосьці за іх штосьці вырашыць. Пакуль людзі самі не зразумеюць, што ад іх саміх штосьці вырашаецца, да таго часу мы нічога не зменім. Паводле Чэслава Гузоўскага, апазіцыя рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў, хаця невядома, якія выбары пройдуць у 2019-м: прэзідэнцкія ці парламенцкія. “Справядлівы свет” гатовы для кансалідацыі з іншымі апазіцыйнымі сіламі і шмат працуе на месцах з людзьмі, хаця б у тых жа Баранавічах.

Цалкам размова:

Крыніца — «Радыё Рацыя»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *