Леанід Майструк («Справядлівы свет»): Галоўная мэта – гэта фіксацыя парушэнняў

Столін, Баранавічы, Пінск, Берасце – пераважна ў такіх гарадах падаюць у склад акруговых выбарчых камісій сваіх прадстаўнікоў сябры берасцейскай абласной структуры партыі левых „Справядлівы свет”. Пра гэта распавёў кіраўнік структуры Леанід Майструк.

„Галоўная мэта – гэта фіксацыя парушэння заканадаўства цягам выбараў і вынясенне ў публічную прастору фактаў, якія сведчаць аб фальсіфікацыі”, – адзначыў палітык: – За 25 гадоў мы ўпэўніліся адназначна, што не толькі трэба ўдзельнічаць у выбарах, але і назіраць за выбарамі, каб быў хоць нейкі прагрэс у справаздачнасці выбараў. Наша партыя заўсёды ўдзельнічала ў высоўванні ў склад акружной выбарчай камісіі, і як след мы заўсёды ў асноўным былі прадстаўлены акрамя Берасця чамусьці.

Старшыня абласной структуры партыі левых „Справядлівы свет” звярнуў увагу, што калі людзі ад палітычнай арганізацыі трапляюць у склад камісій, то гэта адзінкі.

Крыніца — «Радыё Рацыя«